Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

25.10.2024

Свята акцябрат

  26 кастрычніка 2024 года прайшло мерапрыемства "Свята акцябрат", на якім адбыўся ўрачысты прыём у акцябраты навучэнцаў 2-га класа. У нашай школе запаліліся яшчэ 4 новыя асляпляльныя акцябрацкія зорачкі! Мы рады вітаць акцябрат у нашай вялікай і дружнай сям'і. Цяпер рады "Беларуская Рэспубліканская Піянерская Арганізацыя" папоўніліся юнымі акцябратамі, якія будуць далей працягваць традыцыі і дзейнасць нашай піянерскай арганізацыі. Жадаем ім радасных падзей, творчасці, запалу і поспеху ва ўсіх піянерскіх справах.