Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

25.10.2024

Я, мы, школа

  На апошнім тыдні першай чвэрці вучні 6 класа сталі ўдзелькамі адкрытай размовы “Я, мы, школа”. Класная гадзіна прайшла ў рамках праекта Школа актыўнага грамадзяніна.

 Мерапрыемства выклікала цікавасць ў вучняў і садзейнічала развіццю ўмення разважаць, аналізаваць, вызначаць сваё месца і значнасць у жыцці класа, школы, устанаўленню добразычлівых адносін паміж навучэнцамі, выхаванню пачуцця калектывізму. Класны кіраўнік расказала навучэнцам пра свае школьныя гады, пра тое, як вырашыла стаць настаўнікам, пра неабходнасць і важнасць атрымання ведаў для будучыні на карысць сваёй краіны. Рабяты з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні. Кожны з іх адчуў сябе адказным грамадзянінам сваёй краіны, ад якога залежыць яе будучыня.