Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

18.10.2024

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  17 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў бацькоўскі сход “Фарміраванне асобы школьніка ва ўмовах актыўнага ўзаемадзеяння суб’ектаў выхавання”. Дырэктар школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна расказала пра асаблівасці навучальнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе. Перад бацькамі выступіў інспектар ІСН Супрун Артур Сяргеевіч, які акцэнтаваў увагу на прафілактыцы супрацьпраўных учынкаў непаўналетніх, на бяспечныя паводзіны дзяцей у школе, дома, у грамадскіх месцах і ў сетцы Інтэрнэт, на адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей. Памочнік урача Чудзінскай урачэбнай амбулаторыі Савеня Юлія Іванаўна падчас свайго выступлення звярнула ўвагу на неабходнасць вядзення здаровага ладу жыцця не толькі дзецьмі, але і бацькамі, раскрыла сутнасць прышчэпачнай кампаніі супраць грыпу.