17.10.2024
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
Традыцыйна кожны трэці чацвер месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. У рамках дня бяспекі з вучнямі пачатковых класаў праведзена гульня “У краіне дарожных знакаў”. У час гульні рабяты называлі знакі, адгадвалі загадкі, замацоўвалі веды па правілах дарожнага руху. Дзецям нагадалі аб выкарыстанні флікераў у цёмны час сутак.
