15.10.2024
Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь
Чарговая дыялогавая пляцоўка арганізавана ва ўстанове адукацыі для вучняў 8-11 класаў пад назвай “Выбарчая сістэма Рэспублікі Беларусь”. Для знаёмства з сістэмай правядзення выбараў у нашай краіне на мерапрыемства была запрошана старшыня ўчастковай камісіі мінулых выбарчых кампаній Савеня Алена Міхайлаўна. У час дыялогу вучні даведаліся пра парадак правядзення выбараў, пазнаёміліся са стадыямі выбарчага працэсу. Цікавым для будучых выбаршчыкаў было даведацца, з якога ўзросту можна галасаваць і стаць кандыдатам, як прыняць удзел у галасаванні. Алена Міхайлаўна пазнаёміла рабят з арганізацыяй выбарчага працэсу на ўчастку для галасавання, з работай участковай камісіі. Вучні былі актыўнымі ўдзельнікамі пры абмеркаванні практычных сітуацый, якія могуць узнікнуць у час правядзення выбарчай кампаніі. Асабліва спадабалася рабятам дзелавая гульня “Выбары”, у час якой вучні паспрабавалі сябе ў ролі членаў участковай выбарчай камісіі, кандыдатаў у дэпутаты, выбаршчыкаў.
