11.10.2024
Лагеры смерці
Інфармацыйная гадзіна па вывучэнні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны "Лагеры смерці" прайшла ў 10 класе ДУА "Чудзінская сярэдняя школа".
У гады Вялікай Айчыннай вайны лагеры смерці сталі адным са сродкаў генацыду насельніцтва БССР. Праз стварэнне і функцыянаванне месцаў масавага ўтрымання і знішчэння людзей нацысты рэалізоўвалі план татальнага знішчэння беларускага насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі маштабы трагедыі, якую прынеслі нашаму народу нямецка-фашысцкія захопнікі. Нікога не пакінулі раўнадушным лічбы і факты генацыду беларускага народа. Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны глыбокім болем адгукаецца ў нашых сэрцах. Святы абавязак усіх беларусаў - ведаць пра тыя падзеі і не забываць праўду пра гісторыю нашай краіны.
