Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

10.10.2024

Моладзь за бяспеку

  У рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" работнікі ПАСП-15 аг. Чудзін правялі з вучнямі прафілактычныя мерапрыемствы, каб чарговы раз нагадаць правілы бяспечных паводзін. Месцам сустрэчы супрацоўнікаў МНС і дзяцей стала ДУА "Чудзінская сярэдняя школа". Рабяты змаглі акунуцца ў асновы прафесіі выратавальніка, зрабіць памятныя фота. Уражанні застануцца надоўга ў памяці дзяцей станоўчымі ўспамінамі. А некаторых рабят яны прывядуць у прафесію, і літаральна праз дзясятак гадоў сённяшнія школьнікі будуць распавядаць пра бяспеку і нумары службы выратавання 101 і 112, стоячы ў форменным абмундзіраванні.