07.10.2024
Па слаўных старонках гісторыі Беларусі
5 кастрычніка ў ДУА "Чудзінская СШ" у рамках шостага школьнага дня адбылася гульня-падарожжа "Па слаўных старонках гісторыі Беларусі". Вучні віртуальна наведалі і пазнаёміліся з унікальнымі месцамі старажытнага Полацка, Турава. Асаблівую цікавасць у вучняў вызвалі легенды і паданні, якімі ахутана гісторыя горадоў Мір і Нясвіж, якія занесены ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны. У канцы мерапрыемства вучні павінны былі ахарактарызаваць сваю Радзіму - Беларусь адным прыметнікам. Свае адносіны да Радзімы яны выразілі наступнымі словамі: прыгожая, блакітная, зялёная, азёрная, гасцінная, любімая, родная.
