Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

04.10.2024

Дзень настаўніка – гэта свята асаблівае

     Штогод у першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць педагогі. Дзень настаўніка – гэта свята асаблівае. Ва ўспамінах кожнага з нас жыве светлая выява любімага настаўніка – чалавека, які вучыў, захапляў, здзіўляў. Напярэдадні Дня настаўніка ў школе панавала святочная атмасфера. Пры ўваходзе ў школу навучэнцы 11 класа віншавалі педагогаў. Падчас дня самакіравання старшакласнікі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі настаўнікаў. На перапынках працавала віншавальнае радыё. У гэты дзень у адрас педагогаў гучалі словы падзякі і ўдзячнасці, найлепшыя пажаданні.