Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

03.10.2024

Сувязь часоў i пакаленняў

  За круглым сталом "Сувязь часоў i пакаленняў", прысвечанаму Дню сталых людзей, сустрэлiся старшакласнiкi Чудзiнскай сярэдняй школы з ветэранамi педагагiчнай працы. Мерапрыемства праходзiла ў форме дыялогу, дзе абмяркоўвалiся такiя пытаннi, як узаемаадносiны памiж моладдзю i старэйшым пакаленнем, чым адрознiваецца сучаснае пакаленне ад сваiх аднагодкаў таго часу, аб сувязі пакаленняў і многія іншыя. Працяг дыялогу адбыўся за салодкім сталом, дзе старшакласнікі з цікавасцю слухалі аб розных выпадках з жыцця і працоўнай дзейнасці педагогаў.