28.09.2024
Прафілактычная міжведамасная сустрэча з бацькамі
У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшла прафілактычная міжведамасная сустрэча з бацькамі з удзелам супрацоўнікаў ДАІ Ганцавіцкага РАУС. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне бяспечнай жыццядзейнасці непаўналетніх, прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей і арганізацыю іх бяспечнага вольнага часу.
