27.09.2024
ШАГ 1
26 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы занятак на тэму “Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер” (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; маладзёжны парламент; Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёна).
Маладосць – гэта цікавая пара жыцця, калі энергія б’е праз край і хочацца шмат зрабіць, пра ўсё даведацца. Гэта добры, але не заўсёды просты час, бо маладыя людзі сутыкаюцца з праблемамі выбару прыярытэтаў, свайго месца ў навакольным асяроддзі, уласнага пазнання гэтага свету.
Эпіграфам да сённяшняга мерапрыемства сталі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі: “Звязвайце сваю будучыню з Беларуссю… Мы ўсе зможам з упэўненасцю глядзець у будучыню, калі вы будзеце імкнуцца ствараць і быць на сваёй зямлі гаспадарамі…”
Пры правядзенні інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся” абмяркоўваліся асноўныя напрамкі дзейнасці вучнёўскага самакіравання ва ўстанове адукацыі, прызначэнне маладзёжнага парламента, умовы, створаныя ў Рэспубліцы Беларусь для арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, рэалізацыя праў маладых вучоных выступаць з ініцыятывамі і прапановамі па пытаннях, якія датычацца іх дзейнасці, а таксама падтрымка адоранай і таленавітай моладзі.
Кожны малады чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года мае магчымасць праявіць сваю ініцыятыву ў дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання, маладзёжным парламенце, Савеце маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ганаровым госцем “Школы Актыўнага Грамадзяніна” стала педагог-арганізатар Рэмнёва Эвяліна Вітальеўна. Яна звярнула ўвагу старшакласнікаў на галоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, які накіраваны на падтрымку адоранай моладзі, за якой будучае нашай краіны.
Мноства бясспрэчных фактаў дапамагло вучням скласці партрэт сучаснага маладога чалавека. Сучасныя маладыя людзі – самая актыўная і мабільная частка грамадства, будучае нашай краіны залежыць ад іх. Іх ініцыятывы – гэта ключ да поспеху. Не трэба чакаць зручнага моманту, не трэба баяцца памылак – неабходна дзейнічаць, ствараць сваю гісторыю тут і цяпер.
