Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.09.2024

Урок міру “Мы – за мір”

   21 верасня мы адзначаем Міжнародны дзень міру. Урок міру “Мы – за мір”, праведзены ў пачатковых класаў, стаў адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. На ўроку вучні адгадвалі загадкі і склалі ключавое слова “МІР”. Затым дзеці раскрывалі паняцці “мір”, “міралюбівы чалавек”, “згода”, з прапанаваных настаўнікам якасцей выбіралі тыя, якімі павінен валодаць чалавек, што жыве на планеце Зямля. Наступным этапам урока стала праца ў групах “Збяры прыказкі пра мір і Радзіму”. Пасля вучні чыталі вершы пра важнасць захавання міру і выказвалі свае пажаданні людзям усяго свету. У канцы ўрока школьнікі стварылі свайго голуба, які з’яўляецца сімвалам міру на ўсёй зямлі.