Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

19.09.2024

Дыялогавая пляцоўцоўка “Выбарчае права ў Рэспубліцы Беларусь. З гісторыі выбарчага права”

   З мэтай фарміравання палітычнай культуры вучнёўскай моладзі навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Выбарчае права ў Рэспубліцы Беларусь. З гісторыі выбарчага права”. Пры правядзенні мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення інстытута выбараў на беларускіх землях, з роляй выбараў і рэферэндумаў у дзяржаве, з асноўнымі паняццямі, звязанымі з выбарчым правам, з артыкуламі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія раскрываюць асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы нашай краіны. Таксама разважалі пра важнасць кожнаму грамадзяніну, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, удзельнічаць у выбарах.