09.09.2024
Аб доблесцях, аб подзвігах, аб славе...
У рамках шостага школьнага дня ў школе прайшла віктарына “Аб доблесцях, аб подзвігах, аб славе...", у якой прынялі ўдзел каманды хлопчыкаў і дзяўчынак 5-8 класаў. Дзеці вельмі актыўна адказвалі на пытанні пра герояў беларускай зямлі, іх жыццё, подзвігі, узнагароды. На мерапрыемстве ў вучняў развівалі пачуццё гонару за нашых землякоў, годнасці, веры, самаахвярнай і адданай любові да Айчыны!
