Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

02.08.2024

Канікулы ў разгары

  Лета ў самым разгары, працягваюцца школьныя канікулы. Але вучні не забываюць пра школу. Яны з задавальненнем наведваюць мерапрыемствы, якія праходзяць на стадыёне і спартыўнай пляцоўцы.

  Так 02.08.2024 года на тэрыторыі школы было шумна і весела. Дзяўчынкі і хлопчыкі 3-6 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па піянерболе. Гульня выдалася напружанай, цікавай і азартнай. Усе ўдзельнікі зарадзіліся добрым пазітыўным настроем і станоўчымі эмоцыямі.