Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

21.06.2024

Завяршэнне змены ў Светлячку

   Сонца, лета, дзіцячы смех, канікулы - гэта самая любімая пара ўсіх школьнікаў. Непрыкметна праляцеў час. Вось і завяршылася змена ў школьным аздараўленчым лагеры "Светлячок". Мы перавярнулі апошні ліст календара нашай чэрвеньскай лагернай змены.
   За час, праведзены ў прышкольным лагеры, рабяты навучыліся сябраваць, паважаць адзін аднаго, шанаваць сяброўства.
  І ў апошні дзень лагера, "Дзень памяці", дзеці не засталіся без мерапрыемстваў. Яны ўдзельнічалі ў акцыі «Хвіліна маўчання», наведалі куток памяці ў школьным музеі «Помнім. Ганарымся», прымеркаваным да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
  На ўрачыстай лінейцы "Наша лета эфектыўна: з карысцю, ярка, крэатыўна" кожны адзначыў для сябе найбольш цікавыя і значныя моманты, каб адпачынак у лагеры запомніўся. Самым актыўным удзельнікам былі ўручаны ганаровыя граматы і памятныя прызы. Змена скончылася, але мы не развітваемся, мы кажам: "Да новых сустрэч, дарагія сябры!"