10.06.2024
Старт на лета
Згодна плана спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у летні перыяд 7 чэрвеня на спартыўнай пляцоўцы ўстановы адукацыі прайшло спартыўнае спаборніцтва “Старт на лета” У час мерапрыемства дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі летніх забаў. Рабяты з задавальненнем гулялі ў валейбол, выконвалі эстафеты з мячамі, кеглямі, абручамі, удзельнічалі ў рухавых гульнях.
