20.05.2024
Інтэрактыўная гульня “Свет прафесій”
У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня 18 мая ва ўстанове адукацыі праведзена інтэрактыўная гульня “Свет прафесій”. Падчас гульні вучні ўспомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцей, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра прафесіі, называлі самыя запатрабаваныя прафесіі нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства рабяты актыўна ўдзельнічалі падвядзенні вынікаў мерапрыемства: шчаслівы той, хто займаецца любімай справай, хто правільна выбірае сабе прафесію па душы.
