16.05.2024
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
16 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх напярэдадні летніх канікулаў вучні ўспомнілі правілы дарожнага руху: паўтарылі правілы паводзін на дарозе, у грамадскім і ўласным транспарце, падчас руху на веласіпедзе, ролікавых каньках, скейтбордзе і самакаце. Для вучняў старэйшых класаў былі праведзены гутаркі аб адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без права кіравання і аб правілах эксплуатацыі сродкаў персанальнай мабільнасці.
