Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

10.05.2024

Адзіныя ўрокі

  Час імкліва імчыцца наперад, мяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці беларускага народа застаецца навечна ўпісанай у гераічную летапісь нашай краіны. Гэта веснавое свята мірнага жыцця ў 79-ы раз адклікаецца ў сэрцах людзей боллю і бясконцай удзячнасцю пераможцам.

   Напярэдадні свята ў школе прайшлі адзіныя ўрокі, каб у чарговы раз успомніць герояў, хто самааддана рызыкаваў жыццём і змагаўся на франтах, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.