Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.04.2024

Алімпійскі ўрок

  Напярэдадні Міжнароднага дня спорту 5 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя па рэалізацыі праекта “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок”, асноўная мэта якога – папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця. Алімпійскія ўрокі праведзены ў трох узроставых групах .

   У час урокаў вучні ўспомнілі гісторыю ўзнікнення алімпійскіх гульняў, алімпійскія атрыбуты, дасягненні нашых беларускіх спартсменаў, якія ўзышлі на алімпійскі п’едэстал. Школьнікі пазнаёміліся з відэаролікам “Правілы жыцця Дар’і Домрачавай”, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, гульнях.