Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2024

Традыцыі майго краю

   Школа актыўнага грамадзяніна для вучняў 5 - 6 класаў была прысвечана тэме «Традыцыі майго краю» (Тэматычны блок «Я і культура»). Заняткі праходзілі ў актыўнай форме. Удзельнікі праз уцягванне ў розныя віды дзейнасці прыйшлі да ўсведамлення таго, што актыўны грамадзянін ведае і шануе культурную спадчыну сваёй краіны і свайго народа. Вялікая ўвага надавалася таму, што вучні разумеюць пад словам "культура". Дзеці расказалі пра свае сямейныя традыцыі і звычаі. Прынялі ўдзел у гульні «Падарожжа па Беларусі» , падчас якой замацавалі свае веды аб культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны. Вучнямі быў прагледжаны відэаролік "старажытныя традыцыі і звычаі нашай Радзімы", пасля якога яны падзяліліся сваім уражаннем аб тым, як памяняліся нашы традыцыі з гадамі. Асаблівую ўвагу дзеці надалі нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, дзеці прыйшлі да высновы, што захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны вельмі важна для культуры нашай Радзімы.