Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2024

Экскурсія ў горад Мінск

  25 красавіка навучэнцы нашай школы здзейснілі экскурсію ў горад Мінск. Спачатку дзеці наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў гістарычным будынку сярэдзіны XX стагоддзя, помнік архітэктуры і гісторыі. Тут пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітага пісьменніка, убачылі яго асабістыя рэчы і дакументы, акунуліся ў захаваную атмасферу жыцця Якуба Коласа.

  Затым адправіліся ў музей займальных навук “Квантум”, які створаны для займальнага вывучэння законаў навукі і з’яў навакольнага свету. Музей аказаўся маштабным.Цудоўныя выставачныя экспанаты, да ўсіх можна дакрануцца рукамі і гуляць з імі. Асабліва спадабаўся пакой з крывой падлогай і люстраным лабірынтам. Дзеці былі ў захапленні.

  Накупіўшы розных прысмакаў, задаволеныя паездкай, рабяты вярнуліся дадому.