Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.04.2024

ШАГ

  25 красавіка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе” (пра медыцынскіх работнікаў).

  Здароўе падрастаючага пакалення, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, павышэнне яго іміджу і прэстыжу, фарміраванне здаровага стылю паводзін моладзі Беларусі з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі развіцця нашай дзяржавы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў: «Перад айчыннай медыцынай стаіць найважнейшая задача – павялічыць працягласць і павысіць якасць жыцця нашых грамадзян».

  На першым этапе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведваемся”, падчас якой акрэслілі найважнейшую задачу беларускай медыцыны; пазнаёміліся з пералікам устаноў адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, дзе рыхтуюць спецыялістаў для аховы здароўя; абмеркавалі ўмовы, створаныя ў нашай краіне для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых, фарміравання здаровага ладу жыцця; асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя пра дасягненні ў галіне беларускай медыцыны; затым разважалі пра якасць медыцынскай адукацыі ў Беларусі і пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць медыцынскі работнік.

 На наступным этапе вучні пазнаёмілся з медыцынскімі работнікамі-землякамі, якія штодзённа добрасумленна працуюць, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, любяць сваю справу і Радзіму і з’яўляюцца прыкладам прафесіяналаў сваёй справы.

 Пры падвязенні вынікаў мерапрыемства, вучні дзяліліся ўражаннямі, наколькі актуальнай была для іх тэма сённяшняй размовы; школьнікі, якія задумваюцца аб атрыманні ў будучыні медыцынскай спецыяльнасці, расказвалі аб тым, што паўплывала на такі прафесійны выбар.

   Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі яшчэ раз падкрэслілі, што самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, – гэта жыццё, а самае каштоўнае ў яго жыцці – здароўе.Здаровы чалавек шчаслівы, ён выдатна сябе адчувае, атрымлівае задавальненне ад сваёй працы, імкнецца да самаўдасканалення, дасягае пастаўленых мэт.