Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.04.2024

Класная гадзіна “Чарнобыль – наш боль”

   Дата 26 красавіка 1986 года сумна вядома як падзея, якая перавярнула жыццё тысяч людзей – адбыўся выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Гэту аварыю назвалі найбуйнейшай экалагічнай катастрофай ХХ стагоддзя. І хоць прайшло ўжо 38 гадоў, але гэты дзень прымушае нас задумацца пра магчымыя наступствы дзейнасці чалавека, пра наш абавязак перад тымі, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, ратаваў свет ад радыеактыўнай катастрофы.
   Напярэдадні Дня чарнобыльскай трагедыі для навучэнцаў 8-9 класаў праведзена класная гадзіна “Чарнобыль – наш боль”. Падчас мерапрыемтва школьнікі даведаліся аб прычынах аварыі, маштабах трагедыі і наступствах тэхнагеннай катастрофы для людзей і навакольнага асяроддзя. Інфармацыя была дапоўнена пазнавальным відэаматэрыялам. Навучэнцы разважалі, чаму неабходна ведаць пра трагедыю ў Чарнобылі; ці патрэбны атамныя станцыі, ці можна абысціся без іх; ці дастаткова толькі ведаў для бяспечнай эксплуатацыі атамнай станцыі. Напрыканцы класнай гадзіны школьнікі прыйшлі да высновы, што наступствы аварыі глабальныя. Таму людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся.