Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.04.2024

Раённы семінар па ваенна-патрыятычным выхаванні

   У ДУА "Чудзінская СШ" адбыўся семінар па ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС і Ганцавіцкага РАНС, а таксама прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Честь».

  У рамках семінара ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні і падзяліліся перадавым вопытам у арганізацыі навучання і выхавання дзяцей і моладзі.