Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2024

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

    З мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў сферы касмічных даследаванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні нашай краіны, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу, развіцця пазнавальнай цікавасці да вывучэння космасу ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” праводзяцца адзіныя ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.
    7 красавіка 2011 года на спецыяльным плянарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН была прынята рэзалюцыя, якая афіцыйна абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Дата была прымеркавана да юбілею – 50-годдзя першага палёту чалавека ў космас. 12 красавіка 1961 года першы палёт у космас здзейсніў грамадзянін Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Ю.А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1». У Беларусі і ў многіх дзяржавах, якія ўваходзілі ў склад СССР, гэты дзень называюць Днём касманаўтыкі.
    Выкарыстоўваючы матэрыял раздзела «Даследанне космасу» з навучальнага дапаможніка «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку», рабяты пазнаёміліся з пачаткам касмічнай эры, з касманаўтамі - ураджэнцамі Беларусі, з першай ў гісторыі суверэннай Беларусі дзяўчынай-касманаўтам - Марынай Васілеўскай, вызначылі якасці, якімі павінен валодаць касманаўт. Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі ракеты ў тэхніцы арыгамі і аб'ядналі іх у адзінае пано «Зорны шлях».