Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2024

Урок памяці “Бухенвальдскі набат”

   Адной з самых страшных старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцлагераў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У нашай установе адукацыі прайшоў урок памяці “Бухенвальдскі набат”. У гэты дзень успамінаюць аб бязвінна змучаных мірных грамадзянах. Нікога з удзельнікаў мерапрыемства не пакінулі раўнадушным жудасныя факты аб страшных лагерах смерці і жахах, якія выпалі на долю вязняў фашызму. Гэтая страшная і журботная старонка чалавечай гісторыі заклікае ўсіх задумацца пра тое, наколькі страшны фашызм, і мы не павінны дапусціць, каб гэты жах зноў паўтарыўся!