Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2024

Псіхолага-педагагічны занятак “Мой псіхалагічны дабрабыт”

   Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў з’яўляецца важным складнікам іх здароўя і паспяховай сацыялізацыі. Таму важна дапамагчы падлеткам ставіць пазітыўныя жыццёвыя мэты і імкнуцца да іх дасягнення. З гэтай мэтай для вучняў старэйшых класаў быў праведзены псіхолага-педагагічны занятак “Мой псіхалагічны дабрабыт”. Пасля выканання розных практыкаванняў вучні прыйшлі да высновы, што псіхалагічны дабрабыт – гэта адчуванне чалавекам шчасця і задаволенасці жыццём. Менавіта пры такім псіхалагічным стане падлеткі ўсведамляюць сябе запатрабаванымі ў грамадстве, ставяць жыццёвыя мэты, якія валодаюць асобаснай значнасцю.