Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

02.04.2024

Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

  2 красавіка Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Аб гэтай старонцы гісторыі нагадвае каляндар знакавых і памятных падзей.

   Сёння ў чарговую гадавіну такой важнай для нашых народаў падзеі ў ДУА “Чудзінская СШ” прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Расіі і Беларусі. Для навучэнцаў 5 і 6 класаў быў арганізаваны ўрок пад назвай “Беларусь і Расія – мы разам”. У час мерапрыемства вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі.