Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.03.2024

Адзіны ўрок "Сёстры Хатыні"

   Без мінулага няма сучаснага. Няўмольна хутка ляціць час, адно пакаленне прыходзіць на змену другому. Вялікая Айчынная вайна пакінула свой страшны след у кожнай хаце, у кожнай сям'і. Як можна забыць усе жахі той страшнай бяды. Кошт перамогі - гэта сотні, тысячы, мільёны людзей, якія пралілі кроў у гэтай барацьбе. Памяць аб іх ушанавана ў граніце і жыве ў сэрцах пакаленняў.
  «Сёстры Хатыні”- адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне трагедыі вескі Хатынь прайшоў у нашай установе адукацыі. Яго мэта-паглыбленне ведаў навучэнцаў аб гістарычным мінулым нашага народа, фарміраванне ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
За гады вайны было спалена 628 вёсак, 186 з іх не ўзнолены.
- Мой добрый Бог! Для нас готовят печи,
Я так боюсь сгореть в огне живой,
Я лучше пулям побегу навстречу,
Ты только не покинь и будь со мной, - радкі ліста дзяўчынкі з лагера смерці гучалі страшным набатам мінулага. Так пачаўся ўрок памяці ахвяр генацыду. Гучалі ўспаміны, дэманстраваліся дакументальныя кадры, фрагменты мастацкіх фільмаў, відэасюжэты пра спаленыя вёскі. Рабяты разважалі пра тое, што такое вайна ў іх паняцці, з чым асацыіруецца гэтае страшнае слова. Школьнікі, якія пабывалі ў мемарыяльным комплексе, дзяліліся свімі ўражаннямі.
  У гэты дзень памяць аб вайне была і ў сэрцы кожнага дзіцяці, і ў кожным школьным кутку: у класных пакоях, актавай зале, бібліятэцы, кабінетах, у музейным пакоі.
  Без мінулага няма сучаснага, мы заўсёды павінны памятаць пра гэта.