Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.03.2024

Фінансавая грамата для дзяцей

   Веды пра грошы – вельмі важныя, бо людзі карыстаюцца імі кожны дзень, разлічваюцца за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Але не кожны чалавек з упэўненасцю можа сказаць, што добра ўмее распараджацца грашыма, ведае ў якое рэчышча іх накіраваць і як прымусіць "працаваць". Фінансавая пісьменнасць неабходна ўсім грамадзянам. Дзецям яна дае ўяўленне аб каштоўнасці грошай, закладвае падмурак для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. У будучыні фінансавыя веды могуць дапамагчы ў вырашэнні праблемы фінансавання адукацыі ці жыллёвай праблемы. Таму у рамках правядзення Тыдня фінансавай граматнасці з вучнямі 4 класа ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” быў праведзены інтэрактыўны занятак “Вучымся лічыць грошы”, у ходзе якога рабяты пазнаёміліся з грашовымі адзінкамі розных краін свету, з асаблівасцямі і адрозненнямі нацыянальнай валюты, адпрацоўвалі навыкі лічэння грошай, рашалі фінансавыя задачы.