Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.03.2024

Мой першы фінансавы план: як падлетку назапасіць на мару

  З мэтай павышэння фінансавай граматнасці навучэнцы 9 класа прынялі ўдзел у дзелавой гульні “Мой першы фінансавы план: як падлетку назапасіць на мару”. У ходзе гульні школьнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай, абмяркоўвалі іх ролю ў жыцці чалавека і адпрацоўвалі навыкі назапашвання, зберажэння, разумнага спажывання грошай, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі фінансавай граматнасці. Асаблівая ўвага звярталася на рызыкі і небяспекі, якія сустракаюцца ў свеце фінансаў.
  Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы прыйшлі да высновы, што грашовыя пытанні маюць важнае значэнне, таму менавіта зараз яны павінны атрымліваць веды і развіваць навыкі, неабходныя для прыняцця разумных фінансавых рашэнняў на працягу ўсяго свайго жыцця!