Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.03.2024

Экскурсія ў аддзяленне ААТ "Беларусбанк"

   У рамках правядзення Тыдня фінансавай граматнасці вучні ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" наведалі аддзяленне ААТ "Беларусбанк". У час экскурсіі дзеці пазнаёміліся са структурай банка, яго гісторыяй. Гэта экскурсія дала магчымасць больш даведацца пра работу банкаўскай сістэмы, паслугах, якія прадастаўляюцца кліентам, пра тое, як праходзіць абслугоўванне кліентаў. Для школьнікаў экскурсія была вельмі цікавая. Яна дапамагла ім пашырыць свае веды ў вобласці фінансаў.