Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.03.2024

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

    15 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень наша краіна адзначае 30-годдзе з дня прыняцця Асноўнага Закона дзяржавы. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню ў навучэнцаў прававой культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі, гатоўнасці свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.
   Навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння, прыняцця, унясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб правах і абавязках грамадзян. Атрыманыя прававыя веды школьнікі праверылі з дапамогай розных заданняў: адказвалі на пытанні віктарыны “Закон і Я”, выконвалі тэст з выкарыстаннем матэрыялаў II Рэспубліканскага прававога турніру “Сіла Закона”.
    Напрыканцы адзіных урокаў удзельнікі прыйшлі да высновы аб важнасці Канстытуцыі для забеспячэння раўнапраўя грамадзян, парадку і законнасці ў дзяржаве. Выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – абавязак кожнага грамадзяніна.