Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.03.2024

Бацькоўскі сход “Выніковая атэстацыя выпускнікоў базавай школы. Падрыхтоўка да экзаменаў”

    У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” 14 сакавіка для вучняў і законных прадстаўнікоў 9 класа прайшоў бацькоўскі сход “Выніковая атэстацыя выпускнікоў базавай школы. Падрыхтоўка да экзаменаў”. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце пазнаёміла прысутных з асноўнымі палажэннямі пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2023/2024 навучальнага года пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі”. Затым класны кіраўнік прааналізавала паспяховасць дзевяцікласнікаў, а настаўнікі-прадметнікі падрыхтоўку школьнікаў да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Навучэнцам і законным прадстаўнікам былі дадзены парады і рэкамендацыі пры выбары прафесійнага шляху навучэнцаў.