Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.03.2024

Дзень здароўя

  Па-сапраўднаму спартыўным стаў Дзень здароўя ў гэтую суботу ў нашай установе адукацыі. Рабяты спаборнічалі ў бегу, скачках, кіданні, гнуткасці, падцягванні. Зарад здароўя, бадзёрасці і настрою атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства. Вучні яшчэ раз даказалі, што весці здаровы лад жыцця зараз модна і зусім не складана. Уменне весці здаровы лад жыцця - прыкмета высокай культуры чалавека, яго адукаванасці, настойлівасці і волі.
  Цікавым і захапляльным быў наш суботні дзень. Будзьце здаровыя! Беражыце сваё здароўе, любіце фізкультуру і займайцеся спортам. Бо здаровая нацыя - шчаслівая і квітнеючая будучыня нашай краіны!