Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.03.2024

Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці

 У рамках супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой настаяцель прыхода царквы Святога Георгія Перамоганосцы аг. Чудзін іерэй Вячаслаў Наскевіч правёў для навучэнцаў гадзіну праваслаўя “Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці”. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся, што праваслаўныя кнігі – асаблівы від літаратуры. І гэта не толькі кнігі Святога Пісання, малітвасловы, жыціі святых, але і асабісты духоўны вопыт святароў, кіраўніцтва па ўдзелу ў царкоўных таінствах, дапаможнікі па выхаванні дзяцей. Праваслаўная кніга вучыць чалавека дабру, талерантнасці, выхоўвае ў ім любоў да Радзімы, дазваляе ўбачыць свет ва ўсёй яго разнастайнасці і зразумець сэнс жыцця. Праваслаўная літаратура мае асаблівае значэнне ў духоўным жыцці кожнага чалавека, у маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да хрысціянскіх традыцый.