Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

02.03.2024

Экскурсія ў "Косаўскі палацава-паркавы комплекс" і "Мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі"

  1 сакавіка вучні Чудзінскай СШ наведалі ДУК "Косаўскі палацава-паркавы комплекс" і "Мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі", якія з'яўляюцца вядомымі помнікамі гісторыі і культуры. У час экскурсіі па палацава-паркавым комплексе навучэнцы пазнаёміліся з яго гісторыяй, наведалі разнастайныя залы, упрыгожаныя раскошнымі фрэскамі і антыкварнай мэбляй.
  У музеі выклікалі цікавасць экспанаты, дакументы і фотаздымкі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Т.Касцюшкі.