Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.02.2024

Круглы стол “Брэстчына: мінулае, сучаснасць, будучае”

  Брэсцкая вобласць – заходнія вароты Беларусі, важны турыстычны, аграпрамысловы рэгіён. У гэтым годзе Брэстчына адзначае свой 85-ы дзень нараджэння. Шматлікія мерапрыемствы ў рэгіёне будуць прысвечаны гэтай юбілейнай даце.

  22 лютага ў ДУА “Чудзінская СШ” прайшоў круглы стол “Брэстчына: мінулае, сучаснасць, будучае”. У ходзе мерапрыемства вучні апавядалі пра геаграфічнае становішча і адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці, зазірнулі ў мінулае рэгіёна, даведаліся пра дасягненні Брэстчыны ў эканоміцы і культуры. З гонарам вучні называлі імёны тых, хто вядомы ва ўсім свеце і прынёс славу Брэсцкай вобласці: Адам Міцкевіч, Напалеон Орда, Уладзімір Карват, Эдуард Ханок, Пётр Пракаповіч, Пётр Клімук і іншыя.

  У ходзе віртуальнага падарожжа вучні наведалі Брэсцкую крэпасць, музейны комплекс “Бярэсце”, Белую вежу, Косаўскі палац і іншыя цікавыя мясціны роднай старонкі.”