Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.02.2024

Пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны»

  22 лютага ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны» (пра супрацоўнікаў Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС).
   Ва ўсе часы абарона Радзімы была, ёсць і будзе свяшчэнным патрыятычным і ганаровым абавязкам.
  Ганаровым госцем мерапрыемства стаў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганцавіцкага РАНС Сіманчук Ілья Аляксандравіч.
  На першым этапе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Мы даведаемся”, якая была накіравана на актуалізацыю ведаў пра Узброеныя Сілы, пагранічную службу, мытную службу, МНС Рэспублікі Беларусь.
  Ва ўсе часы ваенная служба была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці. Разглядаючы пытанне віктарыны, навучэнцы даведаліся, што на міжнародных вайсковых гульнях і спаборніцтвах беларускія вайскоўцы традыцыйна паказваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і складаюць сур’ёзную канкурэнцыю ўдзельнікам спаборніцтваў. Гэта яшчэ раз пацвярджае прафесіяналізм, зладжанасць, волю да перамогі вайскоўцаў Узброеных Сіл. Сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца трывалым шчытом ад любой знешняй пагрозы, надзейнай апорай на шляху развіцця краіны. Сапраўдную школу мужнасці і патрыятызму праходзяць сёння абаронцы, якія нясуць воінскую службу ў розных войсках. Яны свята шануюць традыцыі сваіх продкаў і берагуць гонар незалежнай Беларусі.
  Затым вучні ўзнавілі і папоўнілі свае веды наконт кіналагічнай службы на граніцы і мытні. Асаблівую цікавасць выклікаў відэаролік, прысвечаны працы Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
  Наступнае пытанне прысвечана дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое праводзіць мэтанакіраваную працу па стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйных цэнтраў бяспекі. Асноўная мэта дзейнасці цэнтраў – навучыць насельніцтва спосабам абароны і дзеянням у надзвычайных сітуацыях. У цэнтрах прымяняюцца інтэрактыўныя трэнажоры і сімулятары на аснове сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
  Госць мерапрыемства Ілья Аляксандравіч пазнаёміў навучэнцаў з асаблівасцямі працы выратавальніка, расказаў аб правілах і парадку паступлення ў навучальныя ўстановы, дзе можна атрымаць прафесію ў дадзеным накірунку. Таксама былі разгледжаны пытанні аб атрыманні магчымых спецыяльнасцяў, далейшым месцы працы, сацыяльных гарантыях, якія прадастаўляюцца супрацоўнікам. Напрыканцы свайго выступлення Ілья Аляксандарвіч адзначыў, што выратавальнік МНС – гэта не проста пасада. Гэта лад жыцця, прычым уласцівы далёка не кожнаму.
  Асабліва эмацыянальнай атрымалася размова пра Герояў Беларусі, людзей, якія з’яўляюцца прыкладам доблесці, гонару, гераізму і самаахвярнасці. Імёны і подзвігі Уладзіміра Карвата, Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенка назаўсёды застануцца ў памяці людзей. Памяць Герояў ушанавалі хвілінай маўчання.
  Затым адбылося знаёмства навучэнцаў з прадстаўнікамі Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС, якія зараз служаць на карысць Радзімы і з’яўляюцца яскравым прыкладам грамадзянскасці, патрыятызму, прафесіяналізму і адданасці сваёй справе.
  Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што штодзённая добрасумленная праца, клопат пра сваю сям’ю, актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да сваёй справы, Радзімы, прыхільнасць маральным ідэалам – гэта тое, што, бясспрэчна, можна аднесці да характарыстыках патрыётаў-беларусаў.