Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.02.2024

Экскурсія на машынна-трактарны парк філіяла “Будча” ААТ “Баранавічхлебапрадукт”

  З мэтай пашырэння ўяўленняў аб сельскагаспадарчай тэхніцы і прафесіях у вёсцы навучэнцы ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” наведалі машынна-трактарны парк філіяла “Будча” ААТ “Баранавічхлебапрадукт”. Экскурсія для школьнікаў пачалася з размовы пра тое, з чаго пачынаецца і чым заканчваецца працоўны дзень механізатара. Затым дзеці ўбачылі новыя сучасныя трактары, камбайны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку, якая знаходзіцца на закрытай тэрыторыі парка. Рабятам паказалі розныя станкі і абсталяванне для рамонту тэхнікі. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з прафесіямі трактарыста-машыніста, вадзіцеля, слесара, інжынера, атрымалі адказы на ўсе пытанні.