Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.02.2024

Інфармацыйная акцыя “РАЗАМ – за бяспеку дарожнага руху!”

  У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Юны інспектар дарожнага руху” і лідары вучнёўскага самакіравання правялі ва ўстанове адукацыі інфармацыйную акцыю “РАЗАМ – за бяспеку дарожнага руху!”. Акцыя накіравана на прапаганду бяспечных паводзін удзельнікаў дарожнага руху, папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Навучэнцам былі ўручаны буклеты і памяткі, якія змяшчаюць інфармацыю аб асноўных правілах дарожнага руху і правілах паводзін у транспарце. Актывісты стараліся данесці да кожнага дзіцяці, што ўсе ўдзельнікі дарожнага руху: і дарослыя, і дзеці – абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на дарозе.