Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.02.2024

Дзень здароўя

  Чарговы Дзень здароўя прайшоў ва ўстанове адукацыі 10 лютага пад назвай “Усе на старт!”. Зборныя каманды 2-9 класаў спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і шпаркасці. Рабяты з задавальненнем выконвалі эстафеты з мячамі, кеглямі, абручамі. Бегавыя практыкаванні адрозніваліся шпаркасцю, дакладнасцю выканання заданняў. У час спартландыі дзеці былі адказнымі, арганізаванымі, стараліся паказаць свае ўменні і навыкі. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
  Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі. Беражыце здароўе, займайцеся фізкультурай! Будзьце здаровы!