Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.02.2024

Патрыятычная гадзіна памяці “Дзеці суровай вайны”

  Штогод 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Актывісты піянерскай дружыны “Блакітная планета” правялі патрыятычную гадзіну памяці “Дзеці суровай вайны”, прысвечаную гэтаму дню.

  Падчас мерапрыемства піянеры расказалі ўсім прысутным пра гісторыю ўзнікнення гэтай знамянальнай даты, пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія за подзвігі ў гады вялікай Айчыннай вайны былі ўдастоены самай высокай узнагароды – звання Героя Савецкага Саюза. Іх “дарослае” дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што ў гэта цяжка паверыць. Але гэта было. Было ў гісторыі нашай краіны, было ў лёсах хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся на фронце разам з бацькамі і старэйшымі братамі. Мы помнім і ганарымся!

  У гэты знамянальны дзень вучні 4 класа папоўнілі рады піянерскай дружыны “Блакітная планета”. Віншуем!