Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.02.2024

Экскурсія ў 8-ю радыётэхнічную брыгаду ВПС РБ г. Баранавічы

  У рамках правядзення месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў і месяца адукацыйнага турызму навучэнцы ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” наведалі 8-ю радыётэхнічную брыгаду ВПС РБ г. Баранавічы.
   Экскурсія пачалася з наведвання музея, дзе школьнікі даведаліся пра гістарычны і баявы шлях воінскай часці, пазнаёміліся з рознымі экспанатамі. Затым юнакі спрабавалі на хуткасць разбіраць і збіраць аўтамат Калашнікава, прымяралі на сябе баявую экіпіроўку. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з прынцыпам работы, мэтамі і задачамі радыётэхнічных установак, з асаблівасцямі нясення службы ў палявых умовах. Асаблівую цікавасць выклікалі метады адсочвання парушальнікаў паветранай прасторы нашай рэспублікі.
  Экскурсія выдалася вельмі цікавай і пазнавальнай, і некаторыя з навучэнцаў сур'ёз задумаліся аб выбары прафесіі ваеннаслужачага Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.