Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.02.2024

Круглы стол "Дзяцінства, абпаленае вайной"

 6 лютага ў музейным пакоі Чудзінскай сярэдняй школы для вучняў 6-7 класаў прайшоў круглы стол на тэму "Дзяцінства, абпаленае вайной". За круглым сталом ішла размова пра дзяцей, на лёс якіх выпала цяжкае выпрабаванне - вайна.
  Здаецца, такія паняцці, як дзеці і вайна не сумяшчальныя, але маленькія грамадзяне краіны, як і дарослыя, пазналі боль страты, жах смерці, радасць перамогі. Дзеці вайны рана сталі дарослымі. Вучні вялі размову пра жыццё і подзвіг Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава, Пеці Клыпа і іншых піянераў-герояў. Вучні даведаліся пра юнага сувязнога партызанскага атрада 11-гадовага Ціхана Барана, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна і завёў немцаў у непраходнае балота.
  Удзельнікі круглага стала разважалі: як у гэтай сітуацыі павёў бы сябе я? Што патрэбна, каб захаваць мір? І прыйшлі да высновы, што ўсе народы павінны жыць у згодзе і берагчы мір.