Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.02.2024

Убачыліся зноў на вечары сустрэчы.

  3 лютага прайшла традыцыйная сустрэча выпускнікоў пад назвай «Аднойчы, праз шмат гадоў». У актавай зале сабраліся юбілейныя выпускі з 1979 па 2023 год. У некалі вучняў Чудзінскай школы была цудоўная магчымасць пагутарыць адзін з адным і настаўнікамі, бо не так часта сёння з'яўляецца нагода для сустрэчы з аднакласнікамі-сябрамі і педагогамі, падзяліцца з імі сваімі поспехамі і пажадаць усім дабрабыту.
  У музычна-забаўляльнай праграме юбілейныя выпускі з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, адказвалі на пытанні вядучых. Бо гэта давала ім магчымасць узгадаць сваё школьнае дзяцінства. А навучэнцы школы дарылі выпускнікам музычна-танцавальныя падарункі. Пасля вечара ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у фотасесіі, каб праз гады зноў успомніць, як гэта было…