05.02.2024
Мая краіна
У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня 3 лютага ва ўстанове адукацыі праведзена гульнёвая праграма “Мая краіна”. Падчас гульні вучні, падзяліўшыся на дзве каманды "Васількі" і "Несцерка", падарожнічалі па пяці станцыях: «Пытанне-адказ», «Гістарычнае падарожжа», «Знаўцы роднай мовы», «Беларусь культурная», «Народная мудрасць». Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі вершы, прыказкі і прымаўкі, гісторыю нашай краіны, роднага краю. Напрыканцы мерапрыемства рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы “Якім павінен быць патрыёт сваёй краіны”. Рабяты адчувалі радасць і пачуццё гонару за сваю Радзіму, яе непаўторнасць, прыгажосць, поспехі і дасягненні. Усе былі рады, што жывуць у такой цудоўнай, свабоднай і слаўнай краіне.
